Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Выставка "Образование и карьера 2019"
Голосование
Что для вас шестой школьный день?
Всего 39 человек
Голосование
Чем чаще всего вы занимаетесь в свободное время?
Всего 122 человека
Голосование
Нравится ли Вам сайт?
Всего 285 человек

ДЕРЕВЕНЬКА МОЯ

Дата: 23 мая 2015 в 12:45, Обновлено 26 января 2017 в 09:53

ВЁСАЧКА РОДНАЯ МАЯ

         На тэрыторыі сучаснага Пятрэвіцкага сельскага савета знаходзіцца 20 вёсак.

Але гэта колькасць была не адразу. Паступова сюды далучаліся яшчэ вёскі. І

 ў выніку мы сёння можам убачыць даволі вялікі аграгарадок  Пятрэвічы.

         Пасяленне ў Пятрэвічах узнікла пазней пасяленняў па Нёману, таму што тут зямля

значна бяднейшая. Землі вакол Пятрэвіч у гаспадарчым значэнні пачалі распрацоўвацца

ў XIV – XVI стагоддзях, пад час “залатога веку” Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

         У адносінах назвы “Пятрэвічы” ёсць два меркаванні.

Адно – што першым пасяленцам,

які даў пачатак нашай вёсцы быў Пётр. Ад яго імя пайшла назва вёскі.

А другое меркаванне

 звязана з лацінскім паходжаннем назвы. У перакладзе з латыні петрус – камень.

Камення ў нас вельмі многа.

         Пятрэвіцкая сярэдняя школа будавалася ў в.Пятрэвічы

з чэрвеня 1970г. па 27 жніўня

1971 г. і пачала сваю работу з 1 верасня 1971 года як растучая сярэдняя школа.

         Вывучэнне гісторыі і традыцый роднага краю і стала штуршком для стварэння ў

нашай школе музея. Музей пачынае свой летапіс з 19 красавіка 2004 года.

         З мэтай выхавання цікавасці вучняў да айчыннай культуры, адраджэння спадчыны,

 вывучэння вытокаў роднай зямлі, роднага слова адбылося адкрыцце музейнага пакоя,

які набыў статус музея рашэннем педагагічнага савета школы №1 ад 04.01.2007 года.

         Усе музейныя экспанаты сабраны вучнямі, настаўнікамі школы, мясцовымі жыхарамі.

На тэрыторыі сучаснага Пятрэвіцкага сельскага савета знаходзіцца

24 сельскіх населяных пунктаў.

         Але гэта колькасць была не адразу.  Паступова сюды далучаліся яшчэ вёсачкі. І ў выніку мы сёння можам убачыць даволі вялікі, у эканамічным  плане станоўчы вынік – аграгарадок “ Пятрэвічы”.

         Але ж аб усім па - парадку. Давайце перш зазірнем у тыя часы, калі толькі – толькі пачалі нараджацца  першыя пасяленні на гэтых тэрыторыях.

Вёска Пятрэвічы  Пятрэвіцкага сельскага савета. Ад сваіх бацькоў, а таксама гісторыкаў нашай школы мы даведаліся, што пасяленне ў Пятрэвічах узнікла пазней пасяленняў   па Нёману, таму што зямля тут значна бяднейшая. Ёсць думка, што вёскі Асмолава, Лаўцы засяліліся на некалькі стагоддзяў ранней. Землі вакол Пятрэвіч у гаспадарчым значэнні пачалі распрацоўвацца ў XIV - XVI стагоддзях, пад час  "залатога веку" Беларуска - Літоўскай дзяржавы.  У адносінах назвы "Пятрэвічы" ёсць два меркаванні. Адно - што першым пасяленцам, які даў пачатак нашай вёсцы  быў Пётр. Ад яго імя пайшла назва вёскі. А другое меркаванне звязана з лацінскім паходжаннем назвы.  У перакладзе з латыні петрус - камень. Камення ў нас вельмі многа, непадалёку і вёска ёсць - Каменка. Землі вакол Пятрэвіч належалі пану, які жыў у Асмолаве. А беларуская шляхта вельмі добра была знаёма з лацінскаю мовай і  магло так стацца, што пад уплывам гаспадара зямель пасяленне стала называцца "Пятрэвічы", што можна перакласці  з лаціны як "Каменка" 

 1670 г.- Пятровічы, маёнтак Навагрудскага павета., уласнасць А.Таварніцкага, 2 дымы.

      1777 г.- Пятровічы, вёска маёнтка Ізва Навагрудскай парафіі, уласнасць Керсноўскага, 9 дымоў.

      1860 г. - "Петревичи ".

         1870 г. - Пятровічы, маёнтак Керсноўскага; вёска Макрэц сельскай грамады Уселюбскай воласці Навагрудскага праваслаўнага прыхода, 50 рэвідаваных душ сялян-уласнікаў, 11 рэвідаваных душ былых дваровых.

         1876 г. - Пятрэвічы, маёнтак Навагрудскага уезда, уласнасць маёра Ю.К. Калецкага, праваслаўнага, паводле купчай

          1871 г.- 80 дзесяцін, штогадовы прыбытак з вадзянога млына- 250 руб., шкіпідарнага завода- 120 руб.,смалярнага завода - 50 руб, гаспадаркай займаўся аканом.МаёнтакМ. Р. і Л.Р.Керсноўскіх,  дваран-католікаў,  які яны атрымалі ў спадчынуў 1859 г., 213 дзесяцін, гаспадаркай займаліся ўласнікі.

        1888 г.- маёнтак Р.Р.Керсноўскага, 289 дзесяцін.

         1897 г.- Пятровічы, 29 двароў, 196 жыхароў ( 96муж., 100 жанчын), піцейны дом.

         Маёнтак Керсноўскага, 1двор. 17 жыхароў (6 муж., 11 жан.). Пятровічы (Лукі), фальварак, 1 двор, 5 жыхароў   (1 муж., 4 жан.).

        1909 г.- вёска, 29 двароў, 237 жыхароў. Маёнтак, 1 двор, 22 жыхары.

        1911 г.- Пятрэвічы, маёнтак Л.Р.Керсноўскага, двараніна польскага паходжання, 203 дзесяціны.

        1921 г.- Пятровічы, вёска Уселюбскай гміны, 45 жылых будынкаў, 261 жыхар (118муж., 143 жан). Фальварак разбураныў вайну.

        1947 г.- Пятрэвічы, цэнтр сельскага савета Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. У сельскім савеце 18 пасёлкаў.

        1982 г.- цэнтр сельскага савета і калгаса імя Маякоўскага. У сельскім савеце 19 пасёлкаў, 1 калгас.

        1995 г.- цэнтр сельскага савета і калгаса імя Маякоўскага, 176 двароў, 548 жыхароў, школа, ЦДК, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.

        2007 г.- Пятрэвічы, цэнтр сельскага савета і СВК "Пятрэвічы ", 184 гаспадаркі, 523 жыхара, сад - сярэдняя школа, ЦДК, ФАП, комплексна-прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, філіял АСБ Беларусбанка, 2 магазіна, буфет,   бібліятэка, ААА "Элфа ",  адміністрацыйны будынак сельскага савета і праўлення СПК "Пятрэвічы".

           на 1.01. 2012г. - 181 гаспадарка, 563 жыхара 

          на 01.01.2014г. - 180 гаспадарак, 567 жыхароў  

           на 01.01.2015г - 

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

 Вёска Навіны Пятрэвіцкага сельскага савета.

          Легенда вёскі Навіны. Даўным — даўно гэта было. Вёсачка стаяла на беразе рэчкі, не надта вялікай, але і не надта маленькай. Вёску аблюбавалі цыганы. "Стаячі" за вёскай падоўгу (Дагэтуль яшчэ ўсё гавораць "у цыгановым", "каля цыгановых"). Цыганскія дзеці бегалі па беразе рэчкі з вясковай дзятвой. У адзін летні сонечны дзень дзеці купаліся, гулялі на беразе. Адно цыганскае дзіця, зусім маленькае, стаяла на беразе.  Калі ўсе дзеці пайшлі купацца, маленькае цыганё ступіла на самы край і упала ў ваду. Дзіця ўтапілася. Маці доўга хадзіла па беразе ў роспачы, пасля ўкленчыла і закляла гэта месца. Праз некалькі дзён рэчка высахла. Ужо ў цяперашні час прабурылі скважыну, вада адразу была, а затым знікла, пракапалі роў і сажалку, але вады няма, а ў 1997 годзе і ў сажалцы вада высахла.

     Гэту легенду расказаў Курчэйка Антон Іванавіч сваім унукам, а чуў ён яе ад свайго дзеда.

     Навіны-назва-азначэнне: новыя паселішчы, новыя забудовы.

     1870г.- вёска Кашалёўскай сельскай грамады і воласці Ахонаўскага праваслаўнага прыхода,

     11 рэвідаваных душ сялян- уласнікаў, рэвідаваных душ былых двароеых, 96 рэвідаваных душ былых дваровых сялян.

        1876г.- маёнтак Навагрудскага уезда, уласнасць Б.І.Сакалоўскага, двараніна- католіка, які ён атрымаў у спадчыну ў  1860 годзе, 294 дзесяціны разам з маёнткам Хрольчыцы, гаспадаркай займаўся арандатар.

        1888 г- Навінкі, маёнтак Кашалёўскай воласці, уласнасць С.І.Вайніловіч, двараніна-католіка, 188 дзесяцін.

        1897г.- Навіны, 60 двароў, 445 жыхароў (210 муж., 235 жан.), збожжазапасны магазін, піцейны дом, шкіпідарны завод.

        1909г.- Навіны, 72 двары, 432 жыхары.

        1911г.- маёнтак С.Вайніловіч, дваранкі польскага паходжання, 366 дзесяцін разам з маёнткам Хрольчыцы.

        1921г- Навіны, вёска Кашалёўскай гміны, 75 жылых будынкаў, 396 жыхароў (194 муж., 202 жан.) Фальварак разбураны ў вайну.

         1982г.- вёска Навіны , Пятрэвіцкага сельскага савета, у калгасе імя Маякоўскага.

        1995г.- Навіны,Пятрэвіцкага сельскага савета, у калгасе імя Маякоўскага, 92 двары. 200 жыхароў, школа, бібліятэка, Дом культуры, бальніца, аддзяленне сувязі, магазін, магіла партызана В.Д. Ваўчэцкага.

         2007г.- Навіны, Пятрэвіцкага сельскага савета, у складзе СВК "Пятрэвічы", 59 гаспадарак, 123 чалавека,  магазін, аддзяленне сувязі, участковая амбулаторыя, магіла партызана В.Д. Ваўчэцкага.

          на 1.01.2012г. - 45 гаспадарак, 100 жыхароў

          на 01.01.2014г. - 44 гаспадаркі,95 жыхароў

            на 01.01. 2015 г. - 

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

 Вёска В.Ізва Пятрэвіцкага сельскага савета.

          Ізва- рака, прыток Немана, таксама вёска Навагрудскага раёна. Назва паселішча ўтварылася ад назвы ракі, якая параўноўваецца з шырока распаўсюджанымі назвамі: Ізар (прр. Дуная), Ізер (пр. Роны), Ізвор- шэраг назваў на Балканскім паўвостраве, у Малдове і на Украіне. У паўднёваславянскіх краінах ізвор- выток, аснова  агульнаславянскага паходжання, а па некаторым данным-агульнаеўрапейскага.

         1530г.-"Ізва", маёмасць татарскага "талмача" Мартузы і кіеўскага ваяводы, свіслацкага дзяржаўцы А.Я.Неміровіча.

          1541г. - уласнасць С.С. Давойны.

         1554г.- уласнасць Г.В.Неміроўны.

         1559г.- "Ізва", уласнасць А. Неміровіча.

         1561г.- "Ізва", двор. цэнтр уласн. П.Я.Ізоўскага; абмен зямлі ў сувязі з валочнай памерай у мястэчку Уселюб С. С. Давойны.

         1670 г.- уласнасць Л. Хадаркоўскага, 38 дымоў, млын. Маёнтак, уласн. К.Звястоўскага, які атрымаў яго ад Бжазоўскага, 9 дымоў.

         1680г.- вёска Навагрудскай уніяцкай парафіі.

         1683г.- уласнасць Ладзяты, 6 дымоў.

         1717г.- Ізва, уласнасць ваўкавыскіх маршалкаў Корсакаў, а перад імі Алендзкай, 21 дым.

                   Маёнтак, уласнасць навагрудскага стражніковіча Ладзяты, 2 дымы. Ізва- Ваўканоша, маёнтак, уласнасць люблінскага скарбніка Звястоўскага.

1789г.- Ізва, уласнасць В.Керсноўскага, дымы.1 дворны, 10 цяглых, усяго-11 дымоў, 64 жыхары. Маёнтак, уласнасць  Т.Сабалеўскага, дымы: 1 дворны, 8 цяглых, усяго-9 дымоў, 53 жыхары. Ізва Радзівілаўская, уласнасць Радзівілаў, у пасесіі Керсноўскага, дымы.1 дворны, 35 цяглых, 3 агароднікаў, усяго- 39 дымоў, 193 жыхары. Ізва, плябанія уніяцкай царквы, святар Ф.Валасевіч, 1 дым. Ізва-Ваўканоша, аколіца уласнасць Дамброўскай, Секлюцкага, Янкоўскага, Квяткоўскага і інш., 7 дымоў. Ізва, маёнтак лоўчых Керсноўскіх, 11 дымоў.

  1799г.- Ізва, уласнасць Д. Радзівіла, у арэндзе Т.Турскай, 14 дымоў.

 1860г.- Ізва, маёнтак А.Райкевіча, 8 дымоў.

1869 г.-Ізва, фальварак Уселюбскай воласці Навагрудскага ўезда, які набыў чыноўнік Гас.

 1864г.- цэнтр праеаслаўнага прыходу, драўляная Петрапаўлаўская царква, пабудаванаяў 1757г. Прыпісная царкваў вёсцы Літоўка.

  1870г.- вёска Кашалёўскай сельскай грамады і воласці Навагрудскага праваслаўнага прыхода., 79 рэвідаваных душ  сялян-уласнікаў Абламовіча.

  1876 г.- уласнасць тытулярнага саветніка М.С.Гаса, прав., паводле даннай 1869 г., 797 дзесяцін зямлі, штогадовы прыбытак з карчмы-85 руб., гаспадаркай займаўся арандатар. Маёнтак, уласнасць I. О. Рагілевіча, двараніна- католіка, які атрымаў яго ў спадчыну, 476 дзесяцін зямлі, гаспадаркай займаўся ўласнік, у апецы па смерці Ю.І.Секлюцкай, варанкі-каталічкі, трымала паводле купчай 1854 г., 248 дзесяцін зямлі, штогадовы прыбытак з млына-60 руб.

1882г.- Ізва Горная, вёска Уселюбскай воласці, 16 двароў: Ізва Дольная, вёска,  10 двароў: Ізва, 3 фальварка : Гаса, Рагілевічаў, Секлюцкіх.

  1888г.- Ізва, маёнтак Кашалёўскай воласці, уласнасць палкоўніка М.С.Гаса, праваслаўнага, 833 дзесяцін. Вёска,у якой мелі уласную зямлю праваслаўныя сяляне.Комар-20,5 дзесяцін, КО.Цішук- 21 дзесяцін, К.О.Цытук- 20 дзесяцін. Ізва Капашчэўская, маёнтак Уселюбскай воласці, уласнасць Ю.І.Секлюцкай, дваранкі-каталічкі, 173 дзесяціны.

  1897г.- Ізва, вёска Кашалёўскай воласці, 30 двароў, 296 жых.(154 муж., 142 жан), збожжазапасны магазін.   Ізва Капачэўская, маёнтак Уселюбскай воласці, Ідвор, 13 жыхароў (8 муж, 5 жан.). Ізва-Ваўканоша (Малая Русінаўка),  пасёлак Уселюбскай воласці. 1921г.- Ізва Вялікая, вёска Кашалёўскай гміны, 61 жылы будынак. 346 жыхароў  (170муж., 176жан). Ізва Малая, 19 жылых будынкаў, 119 жыхароў (58 муж., 61 жан). Ізва Капачэўская, фальварак

Уселюбскай гміны, 1 жылы будынак, 7 жыхароў (3 муж., 4 жан.).

1982г.- Вялікая Ізва, вёска Пятрэвіцкага сельскага савета, у калгасе імя Маякоўскага.

1985г.- Вялікая Ізва, у калгасе імя Маякоўскага, 68 двароў. 137 жыхароў, бібліятэка, Дом культуры, магазін.

  Вёска Малая Ізва, Пятрэвіцкага сельскага саветау калгасе імя Маякоўскага, 19 двароў, 40 жыхароў.

   2007г.- вёска Вялікая Іва, Пятрэвіцкага сельскага савета, у складзе СВК "Пятрэвічы ", 43 гаспадаркі, 66 чалавек, магазін.

  1.01.2012г. - Вялікая Ізва, 35 гаспадарак, 57 жыхароў

  Вёска Малая Ізва, 10 гаспадарак, 15 чалавек

 1.01.2012г. - Малая Ізва, 8 гаспадарак, 13 жыхароў

  01.01. 2014г. - Вялікая Ізва, 32 гаспадаркі, 48 жыхар 

01.01.2015г. - 

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

  Вёска Каменка Пятрэвіцкага сельскага савета.

     Каменка- назва некалькіх невялікіх рэчак. Назва ўтворана ад асновы камень:Каменка - рэчка з цвёрдым ложам.

        1799 год- маёмасць навагрудскага гродскага суддзі I. Кміты, 11 дымоў.

        1860-1870 гг.- Каменка, маёнтак Кміты;в. Кашалёўскай сельскай грамады і воласці Навагрудскага праваслаўнага прыходу; 33 рэвідаваных сялян- уласнікаў, 5 рэвідаваных душ былых дваровых.

       1876г.- маёнтак Навагрудскагауезду, уласнасць Е.і А.М. Кмітаў, дваран- католікаў, якіяны атрымаліў  спадчыну, 218 дзесяцін зямлі. Гаспадаркай займаліся ўласнікі.

       1888г.- маёнтак С, А.,М.і С.Н.Кмітаў, дваран-католікаў, 407 дзесяцін зямлі.

       1897г.- Каменка(Класціна), вёска Кашалёўскай воласці, 29 двароў, 163 жыхара (81 муж., 82 эюан. ), збожжазапасны магазін. Каменка, маёнтак, 3 двары, 13 жых.(8 муж. і 5 жан.)

      1909 г.- Каменка 1в., 38 двароў. 223 жыхара. Маёнтак 15 двароў, 3 7 жыхароў.

      1911 г.- маёнтак М. і СН.Кмітаў, дваран польскага паходжання, па 228 дзесяцін у кожнага.

      1921 г.- Камёнка Кміцяна, вёска Кашалёўскай гміны, 40 жылых будынкаў, 27 жыхароў (13 муж., 14 жан.)

      1982 г.- Кміціна-Каменка, вёска Пятрэвіцкага сельскага савета ў калгасе імя Маякоўскага, 40 двароў, 79 жыхароў, магазін.

       2007 г.- Каменка, вёска Пятрэвіцкага сельскага савета, СПК "Пятрэвічы", 21 гаспадарка, 47 жыхароў.

       на 1.01.2012г. - 17 гаспадарак, 32 жыхара

на 01.01.2014г. -16 гаспадарак, 30 жыхароў

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

Вёска Лаўцы Пятрэвіцкага сельскага савета

1561г. - "Лоўцы" - сяло двара Ізва

        1567 г. - "Лоўцы" - маёнтак уласніка Я.Боніна, які выстаўляў у войска аднаго каня

        1777 г. - "Лоўцы" - вёска маёнта Ізва, уласніцы Каначэўскай Навагрудскай парафіі, 9 дымоў 1860г.-"Лоўцы"

        1870 г. - "Лаўцы" - вёска Макрэцкай сельскай грамады, 5 рэвідаваных душ былых дваран

        1897 г. - вёска 27 двароў, 157 жыхароў (79 - мужчын, 78 мужчын) 1909г. - вёска, 10 двароў, 155 жыхароў

        І921г. - "Лоўцы", вёска Уселюбскай гміны, 25жылых будынкаў, 127 жыхароў (66 мужчын, 61 жанчына)

        1992 г. - Лаўцы - вёска Пятрэвіцкага с/с, у калгасе імя У.Маякоўскага

        1995г. - Лаўцы - вёска Пятрэвіцкага с/с, 36 жыхароў

         на 1.01.2012г. - 9 гаспадарак, 13 жыхароў

на 01.01.2014г. -9 гаспадарак, 13 жыхароў

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

  Вёска Асмолава Пятрэвіцкага сельскага савета

    Утворана ў 1522 годзе. Першапачатковая назва- "Осмоловичи", уласнасць М.Дзем 'янавіча, прададзена А.Я. Неміровічу ў 1567 годзе, маёнтак Шчурышынай і М. Кляпацкай, якія выстаўлялі ў войска па аднаму каню.

    Назва вёскі ўтворана ад прозвішчаў Асмаловіч, Асмолаў. 3 1680 года в. Асмолаў Навагрудскай уніятскай парафіі Навагрудскай пратапопіі.

      1790 год - вёска Асмолава, у якой шляхцічы Куковіч і Гуліч валодалі двума дымамі.

      1799 год- вёска маёнтка Ізва, уласнасць Радзівіла, у пасэсіі Т. Турскай, 14 дамоў. Засц. шлях. уласн., 2 дымы.

      1870 - вёска Кашалеўскай сельскай грамады і воласць Навагрудскага праваслаўнага прыходу, 68 рэвідаваных душ сялян-уласнікаў; маёмасць Рагілевіча.

      1884- сяляне вёскі (16 чал.) супраціўляліся запашцы памешчыкам спрэчнай зямлі.

     1888 год- маёнтак Д. і М. Ф. Рагілевічаў, дваран- католікаў,  700 дзесяцін. Зямельны ўчастак

  Ф. В. Запольскага, селяніна- католіка, 16 дзесяцін.

    У 1897 годзе ў вёсцы налічвалася 43 двары, 295 жыхароў (146 муж. , 149 жан. ) , царкоўна- прыходская школа.

    У 1909 годзе ў вёсцы налічвалася 56 двароў, 401 жыхар.  

    1911 г.- маёмасць двараніна польскага паходжання М.Ф. Рагілевіча,  464 дзесяцін.

    1921- в. Асмолава належыць Кашалёўскай гміне, 62 жылыя будынкі, 360 жыхароў (160 муж. і 200 жан.)

    1982 г.- вёска Пятрэвіцкага сельскага савета, у складзе калгаса імя У. Маякоўскага.

    1995 г.- в. калгаса імя Маякоўскага, 70 двароў, 127 жыхароў.

    2007 г.- в. Асмолава Пятрэвіцкага сельскага савета СПК "Пятрэвічы", 43 гаспадаркі, 78 чалавек. У вёсцы ёсць магазін.

    на 1.01.2012г. - 35 гаспадарак, 61 жыхар

на 01.01.2014г. - 29 гаспадарак, 52 жыхары

Картинки по запросу завитушки на прозрачном фоне

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.